Ніва № 04 (3480), 22 студзеня 2023 г.

Зімовае падарожжа ў Варончу

Віктар ПАЧУК

Варонча — вёска на Навагрудчыне. Яе аколіцы часта называюць беларускімі Альпамі. І сапраўды, мясцовы ландшафт настолькі хвалісты, што калі аўтамабіль ехаў па звілістай абледзянелай дарозе сярод лясоў, здавалася што знаходзішся недзе ў гарах.

Варонча — месца, дзе беларуская і польская гісторыя цесна перапляліся. Перад Другой сусветнай вайной вёска знаходзілася на г.зв. „міцкевічаўскім шляху”, па якім штогод праходзілі тысячы турыстаў. І хаця ў полымі вайны згарэлі апісаныя паэтам шляхецкія рэзідэнцыі, тут яшчэ шмат што напамінае пра Міцкевіча. Зусім блізка знаходзіцца возера Свіцязь, пра легенды якога ён напісаў свае балады. Таксама зусім недалёка адсюль Тугановічы, куды малады Адам ездзіў, каб пабачыцца з Марыляй Верашчака. Дарэчы, у „Пане Тадэвушу” Міцкевіч згадаў самую Варончу і яе тагачаснага ўладальніка Юзафа Несялоўскага, заўзятага паляўнічага, які вывеў найлепшую ў Еўропе пароду гончых сабак.

Сёння ў Варончу таксама завітваюць блогеры і турысты, хаця і не так шмат як у дваццатыя-трыццатыя гады мінулага стагоддзя. Таму прысутнасць чалавека с фотаапаратам зусім не здзіўляе мясцовых жыхароў. Калі аўтар прыпыніўся каля галоўнай варанчанскай славутасці — касцёла св. Ганны — праходзячыя міма жанчыны спыталі, ці падабаецца мне касцёл і ветліва прапанавалі пазнаёміць з сяброўкай, якая захоўвае ключы ад яго. Вельмі хацелася скарыстацца іх прапановай, але, на жаль, часу не хапала, таму трапіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF