Ніва № 04 (3480), 22 студзеня 2023 г.

Рэцэнзія на кнігу Вітаўта Мартыненкі «Прадмовы й Пасьляслоўі»

Юрка БУЙНЮК

Апошнім часам ад рэдакцыі «Нівы» я атрымаў у падарунку цудоўную кнігу аўтарства Вітаўта Мартыненкі «Прадмовы й Пасьляслоўі». Кніга выдадзена ў Таліне ў Эстоніі, а надрукавана ў друкарні «DB Print» у Гродзіску-Мазавецкім у Польшчы. Вітаўт Мартыненка нарадзіўся 29 верасня 1959 года ў Менску, а памёр 17 красавіка 2016 года там жа. Вітаўт Мартыненка лічыўся найбольш вядомым беларускім музычным крытыкам. Вядомы быў ён таксама як журналіст, паэт і аўтар тэкстаў песень для такіх беларускіх рок-гуртоў як «P.L.A.N.», «Тэзаўрус», «Deadmarsh». Добрых пару гадоў таму разам Анатолем Мяльгуем выпусцілі яны культавую кнігу-энцыклапедыю беларускай альтэрнатыўнай музыкі «222 альбомы беларускага року і ня толькі...», у якой апісалі альбомы беларускіх рок-гуртоў. Аўтар таксама кнігі «Праз рок-прызму». Мартыненка не толькі музычны журналіст, але таксама аўтар шматлікіх артыкулаў пра падарожжы па Італіі, Нямеччыне, Германіі, Канадзе, Швецыі і іншых краінах. Кніга Вітаўта Мартыненкі «Прадмовы й Пасьляслоўі» прысвечана самым папулярным беларускім рок-групам, але таксама вядомым спевакам музыкі рэтра, напрыклад, Міхасю Забэйду-Суміцкаму. Кніга вялікага фармату 35 на 25 сантыметраў вельмі прыгожа аформлена, з каляровай цвёрдай вокладкай. Папраўдзе ў кнізе з 96 старонак больш фатаграфій, чым тэксту. Яе вельмі хутка можна прачытаць, таму што 2/3 кнігі складаюць архіўныя чорна-белыя і каляровыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF