Ніва № 04 (3480), 22 студзеня 2023 г.

Гвязда і калядка ў XXIV раз. Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір

Міра ЛУКША

Праваслаўныя калядкі ў выкананні дзяцей, моладзі і дарослых можна было пачуць у нядзелю 15 студзеня на аглядзе «Гвязда і калядка», які арганізавала ў Беластоку Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Агляд запачаткаваў сёлетні кругаварот беларускіх мерапрыемстваў, арганізаваных найстарэйшай беларускай арганізацыяй у Польшчы. БГКТ ад гадоў падтрымлівае традыцыю сумесных сустрэч і калядавання арганізоўваючы агляд, які сёлета ў другі раз прайшоў у Пачатковай школе № 44 па вуліцы Румянковай у Беластоку. На сцэне ў імпазантнай спартыўнай зале гэтай школы можна было паслухаць 31 дзіцячы, моладзевы і дарослы калектыў з усяго Падляшша.

Калядка, як музычная форма, прыйшла ў праваслаўе параўнальна нядаўна, у XVII ст. У ёй хутка пераканалася праваслаўнае насельніцтва, асабліва славянскае. Духавенства звяртае ўвагу на тое, што калядка — гэта не літургічны спеў, а народная форма праслаўлення Бога, якая проста тлумачыць нараджэнне Збавіцеля, а калядаванне — частка святкавання Божага Нараджэння.

Як сказаў старшыня БГКТ Васіль Сегень, большасць заяўленых калектываў з’яўляецца пастаяннымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія ладзіць таварыства. Але тое, што яго радуе, — гэта заяўкі і прысутнасць новых выканаўцаў, што сведчыць аб пастаяннай цікавасці да спеваў калядак. Дадаў, што апошнім часам становіцца ўсё больш месцаў, дзе аднаўляюць традыцыю спявання праваслаўных калядак. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF