Ніва № 04 (3480), 22 студзеня 2023 г.

Плютычы: радаснае калядаванне ў дажджы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Паехалі калядаваць у Плютычы. Мы ведалі, што вёска ўжо ў значнай частцы ажывае толькі па ўік-эндах, што кожная трэцяя хата ўжо закрыта, але ж цягнула да роднага краявіду, да сваіх людзей. Той-сёй спадзяваўся, што зойдзем яшчэ да Генка і Андрэя, славутых Rolników Podlasia, з за якіх вёска стала вядомай у Польшчы.

— Сzy kolędujemy normalnie czy biznesowo? — спытаў дырыжор. Паколькі мы збіралі на пабудову новай царквы ў беластоцкім квартале Бацечкі, хацелася сабраць як найбольш грошай.

Пытанне ўзнікла ў пачатку вёскі, ля крыжыка пазначанага кірыліцай. Перад намі віднела бясконцая вуліца, канец якой хаваўся яшчэ за паваротам. Хтось прапанаваў, каб раздзяліцца на дзве групы і калядаваць адначасова ў Плютычах і Войшках, або пайсці адначасова з двух бакоў вёскі. Людзі падрыхтаваліся. Пра наш прыезд паведамілі ў час нядзельнай багаслужбы ў Райску, куды прыналежаць Плютычы. Таксама атрымалі благаслаўленне на калядаванне ў Войшках, што ў Рыбалаўскім прыходзе. У Плютычах, аднак, усе рашылі калядаваць НАРМАЛЬНА, цэлым хорам, які прыехаў з Беластока, ажно на пяць машын. Магчыма, пра такі выбар вырашыла і дажджлівае надвор’е. Здавалася, у вялікай грамадзе будзе святлей і цяплей.

* * *

— Ці на Руздво былі ў вас каляднікі? — пытаю ў хаце, што насупраць Rolników Podlasia.

— Слабавата з гэтым было. Толькі дзве групы хадзіла, — кажа маладая гаспадыня.

— А тыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF