Ніва № 04 (3480), 22 студзеня 2023 г.

Гагатуха не гагоча

Яўген ВАПА

Трэці тыдзень запар у сваёй фельетоннай частцы зноў згадаю пра надвор’е. Проста для самога сябе і памяці чытачоў вырашыў запісаць тое, што падарыла нам маці-натура 1 студзеня, з 6 па 8 ды 13 і 14 чысла гэтага месяца. Засталося яшчэ паназіраць і запісаць, што здарыцца менавіта цягам свята Хрышчэння Гасподняга ці Трох Каралёў, значыць ці адвечна праслаўленыя «крашчэнскія маразы», нягледзячы на цалкам восеньска-веснавое зараз спалучэнне, сплывуць з марознай тэмпературай на Падляшша і чарговы раз дакажуць прынамсі пра Божы каляндар і прызнакі парадаку ў атмасферных франтах халоднага і цёплага паветра. Бо ж і тут, гаворачы найпрасцей, зараз поўная неразбярыха.

Але па чарзе. Дзень і пятнічны Шчодры вечар, Гагатухай ці Маланкай яшчэ ў нашым народзе званыя, аказаўся проста лістападаўскім днём з праліўным дажджом, пасля якога не толькі не хацелася высоўваць нос з хаты, але і прападала ахвота да любой навагодняй гульні па старым, юліянскім календары. Адным словам, асобы з павышанай метэапатычнай уражлівасцю ў гэты вечар у большасці выпадкаў былі для сваіх партнёраў, ці кампаньёнаў быццам тыя зараджаныя нервамі міны, якія толькі чакалі сваёй пары, каб узарвацца і негатыўнай энергетыкай спаралізаваць сваіх субяседнікаў. От табе і маеш навагодні баль ці доўгачаканае хатняе застолле. Пішу пра такія эмоцыі таму, што ўжо ў суботні стары Новы год, віншуючы і атрымліваючы віншаванні і пажаданні па тэлефоне ад сваіх сяброў і знаёмых, на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF