Ніва № 04 (3480), 22 студзеня 2023 г.

Яшчэ адзін крок у змрок

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Расейскія ракеты працягваюць ляцець па ўкраінскіх мірных гарадах і разбураць жылыя дамы і цывільныя будынкі, забіваць жыхароў — жанчын, старых, дзяцей... Усіх, хто трапляе пад гэтыя амаль штодзённыя бамбардаванні і абстрэлы. Ракеты не разбіраюць куды ляцець, іх накіроўваюць маскоўскія злачынцы, якія не могуць перамагчы на полі бою наўпрост паміж арміямі і абралі тактыку знішчэння аб’ектаў інфраструктуры і мірных насельнікаў Украіны, тактыку выпальвання зямлі. Прагназаванага многімі канца вайны пакуль не відаць і блізка. Прынамсі аптымістычных сцэнарыяў развіцця падзей на бягучы год мала. Такая жорсткая праўда гэтай вайны, якіх бы ілюзій не стваралі некаторыя медыі і блогеры.

У Беларусі забіваюць зусім не так масава і не толькі фізічна. У Беларусі забіваюць паволі, але паслядоўна. У Беларусі, фактычна ўсё больш акупаванай агрэсарам з Усходу, ажыццяўляецца маруднае, паслядоўнае і цынічнае забойства беларускай нацыі«русским миром». Тысячы людзей кінуты за краты, дзе іх трымаюць у нялюдскіх умовах, штодзённа катуюць. Дзясяткі тысяч ужо пацярпелі ад разнастайнага крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу, сотні тысяч беларускіх грамадзян фактычна выгнаныя з краіны, выпхнутыя з радзімы. Іх судзяць ужо завочна, забіраюць бізнесы і пакінутую маёмасць, збіраюцца пазбаўляць грамадзянства. Рэпрэсіі ажыццяўляюцца пераважна рукамі калабарантаў і паслугачоў рэжыму. У кабінетах спецслужбоўцаў і сілавікоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF