Ніва № 04 (3480), 22 студзеня 2023 г.

Навагоднія сустрэчы 2023

Аляксей МАРОЗ

Навагоднія сустрэчы ў Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы адбыліся 10 студзеня ў святочным настроі Ражджаства Хрыстовага і перад Новым годам паводле старога стылю. Бацькоўскі камітэт падтрымлівае ініцыятыву школы, каб у святочны перыяд даць магчымасць здольным у музычным плане белліцэістам паказацца перад публікай, якую саставілі сёлета частка белліцэістаў, бацькі і сямейнікі вучняў ды настаўнікі школы. Актавая зала белліцэя запоўнілася так, што частка вучняў назірала выступы з калідора. Ахвотнікі з паасобных класаў займальна заспявалі на розных мовах калядкі, свецкія творы і ўмела зайгралі на музычных інструментах. Па-акцёрску ў час сустрэчы выступілі беларускія ліцэйскія калектывы — вакальны «Знічка» і танцавальны «Лявоніха».

— Мы рады, што пасля двухгадовага перапынку вяртаемся да «Навагодніх сустрэч». Нас цешыць, што святочнае мерапрыемства сабрала многа бацькоў і вучняў. У нас вялікі ўздым у дзейнасці гуртоў «Знічка» і «Лявоніха», павялічылася колькасць спевакоў і танцораў. Важна, што вучні займаючыся ў калектывах, могуць рэалізаваць свае таленты ў беларускай культурніцкай прасторы. Наш ліцэй дае магчымасць разгортваць і паказваць дасягненні таленавітых вучняў. Выступілі таксама вучні, якія развіваюць свае таленты па за школай, практыкуюцца ў іншых культурных установах. Наша школа гэта не толькі адукацыйная, але і выхаваўчая ўстанова, якая мае падтрымліваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF