Ніва № 03 (3479), 15 студзеня 2023 г.

Год у Польшчы, у Гарадку вечна

Уршуля ШУБЗДА

Хацеў, каб на Падляшшы, месцы сустрэчы культур і рэлігій, існавала яго творчасць. Заўсёды настойваў на тым, што мы павінны ведаць усе розныя шляхі да неба і што яны могуць нас значна ўзбагаціць, могуць даць цікавыя падказкі, асабліва калі мы адчуваем некаторыя асабістыя цяжкасці з верай. Як аказалася, не ўсё так проста. На шчасце і на Падляшшы да сённяшняга дня можна пабачыць творы кракаўскага прафесара.

Хаця пісаў і свецкія карціны, ён заўсёды падкрэсліваў, што ўсё ў яго жыцці пачалося з іконы, а потым адбывалася ў яе кантэксце, а сам духоўна адрадзіўся ў Пачаеўскай лаўры. 7 студзеня выдатнаму жывапісцу споўнілася б сто гадоў. З гэтай нагоды Сейм Рэспублікі Польшча абвясціў 2023 год Годам Ежы Навасельскага.

Ежы Навасельскі нарадзіўся ў польска-ўкраінскай сям’і. Бацька, чыгуначнік, быў уніятам з Лэмкаўшчыны, маці была каталічкай, а Ежы быў ахрышчаны ў грэка-каталіцкай царкве. Амаль усё жыццё Навасельскі быў звязаны з Кракавам, а ў кракаўскім мастацкім асяродку — асабліва з людзьмі, згуртаванымі вакол Тадэвуша Кантара. Аднак з Кракава ён выехаў на Усход — у Пачаеўскую лаўру на Валыні і ў Львоў. Навасельскі рос у асяроддзі ўніяцкага абраду з аднаго боку і праваслаўя — з другога.

Лявон Тарасэвіч неаднойчы падкрэсліваў значэнне творчасці і самога Навасельскага ў сваіх уласных пошуках. Ужо як старшыня фонду Villa Sokrates арганізаваў у 2017 годзе выстаўку «І шкадую, што Ежы тут няма» у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF