Ніва № 03 (3479), 15 студзеня 2023 г.

Iконы (ч. 2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Варта цяпер заглянуць да тых нашых святынь, якія, так як мясцовае насельніцтва, бывалі па розных баках нашай візантыйска-лацінскай цывілізацыйнай мяжы. На пачатак Гадышэва. Паводле легенды Гадышэўская ікона Багародзіцы паказалася ў лесе на грушы і адтуль яе прынеслі ў капліцу ў Кеўлаках, аднак неўзабаве яна зноў вярнулася на грушу; у тым месцы была збудавана капліца і побач выступіла крыніца з цудадзейнай вадою. Паводле даследчыкаў ікона была напісана каля 1630 года. У Гадышэве раней існавала праваслаўная царква, якая з часам прыняла пастановы Берасцейскай уніі. У 1775 годзе была пабудавана новая царква, якую ў 1839 годзе вярнулі ў праваслаўе, а ў 1881 годзе пабудавалі новую царкву. Ікона была ў ёй да бежанства 1915 года, калі была вывезена ў Расію. У 1926 годзе яна вярнулася ў Польшчу, у сабор Марыі Магдаліны ў Варшаве, але два гады пазней па захадах прэзідэнта Масціцкага была яна вернута ў Гадышэва, у той самы храм, з якога была вывезена, аднак храм быў ужо перададзены каталікам. У 1949 годзе змуравалі там новы храм і з таго часу там знаходзіцца ікона Гадышэўскай Адзігітрыі.

Падобным чынам вандравала Ружанастоцкая ікона Багародзіцы, адно тут легенда крыху іншая: яе прывёз маскоўскі князь Урусаў, яна з ходам часу трапіла ў харомы сям’і Тышкевічаў, дзе ў 1658 годзе перад іконай самаадвольна запалілася лампадка. З расійскага даведніка пачатку ХХ стагоддзя: «Калі ў руска-літоўскіх краях распаўсюдзілася каталіцтва, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF