Ніва № 03 (3479), 15 студзеня 2023 г.

Нацыянальная самасвядомасць у святле маралі, міласэрнасці і любові

Лявон КАРПОВІЧ

Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а не маю любові, — дык я нішто

(Першае да Карынфянаў, 13:2).

Не з’яўляюся навукоўцам, таму для мяне вельмі важна, перш чым гаварыць пра фарміраванне нацыянальнай свядомасці, вызначыцца як мага проста і зразумела з зыходнымі паняццямі, такімі як «нацыянальная свядомасць» і «нацыянальная самасвядомасць». Я пагаджаюся з разуменнем нацыянальнай свядомасці, «як сукупнасці перакананняў аб прыналежнасці да пэўнай нацыі, успрыманне і разуменне яе »карэнных вартасцей«, сукупнасць уяўленняў пра яе мінулае, сучаснасць і будучыню, пачуццё сувязі з прадстаўнікамі гэтай нацыі». Але яшчэ, як уяўленне аб універсальных маральных вартасцях, міласэрнасці і любові. Я доўга вагаўся, ці замест «любові» не напісаць «добразычлівасці», але палічыў, што планку зніжаць нельга. Любові, бо, «калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а не маю любові, — дык я нішто» (Першае да Карынфянаў,13:2).

Каб унікнуць папрокаў наконт любові, асабліва любові да ворагаў («А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых...» [Паводле Мацьвея, 5:44]), павінен дадаць, што ў маім разуменні найбольшая праява любові да ворага, гэта з ворага зрабіць сябра. Але, калі ты на гэта няздольны або гэта немагчыма, то праявай любові будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF