Ніва № 03 (3479), 15 студзеня 2023 г.

Новыя вершы Юры Баены

* * *

Любіцелі чорнага святла,

даглядальнікі кветак зла,

спартыўныя інтэлектуалы,

палітыканы-вандалы

з жаўнерскай гордасцю

куюць у камені,

куюць на камені

сілуэты герояў,

якіх дагэтуль ніколі не было...

На двары — душапад,

ля двара — сэрцапад.

Шэрыя ярчэюць зоркі,

асвятляюць начны кругагляд.

* * *

У гулкай зоне жыцця-быцця

брыду-паўзу праз вечныя травы.

У болю збіраю камяні болю.

У болю знікае боль.

На павуцінні бабінага лета

развітанняў хістаецца горыч.

За кардонам цемры

ў чорным сутонні зоры.

Адплываюць у нябыт

доўгія дні-крыжы.

Сцежкі крутыя і небяспечныя.

Па дарогах малых і вялікіх

яшчэ крычу маўчаннем,

яшчэ клічу трывогай Слова...

Праз Слова я адраджаюся,

каб вылечыць раны душы.

І каб пайсці —

ў шчаслівасць цішы.

* * *

Па дарозе да Слова

стварыў я

белы рай.

У агародзе шчасця

пасадзіў я

несмяротную яблыньку...

Дрэўца абнімае мяне

дзівоснай красой.

У цішы цяністай —

райскі мой сон,

а ў светлым блакіце —

малінавы звон.

Пакой

Гэты пакой не мае сцен.

Не мае акон,

ані (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF