Ніва № 03 (3479), 15 студзеня 2023 г.
Творчасць непрафесійных мастакоў ГайнаўшчыныАляксей МАРОЗУ ХХІХ Аглядзе непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, арганізаваным Гайнаўскім домам культуры, ацэньваліся 75 прац 27 аўтараў, у тым ліку жывапіс, рысунак, разьба і працы выкананыя іншымі тэхнікамі. Для непрафесійных творцаў, як і для прафесійных мастакоў важнае, каб на працах перадаць свае думкі і эмоцыі. З такой перспектывай выконвалі свае творы многія ўдзельнікі гайнаўскага агляду. Можна было з імі пазнаёміцца на падвядзенні вынікаў агляду і адкрыцці конкурснай выстаўкі, што адбылося 9 снежня мінулага года ў Гайнаўскім доме культуры. Працы на конкурсны агляд рыхтаваліся з вялікай стараннасцю, іх аўтары хацелі паказацца з як найлепшага боку. Цікавыя матывы прадставілі на сваіх работах таксама асобы з абмежаваннямі, на якіх яны адлюстравалі свой багаты ўнутраны свет. Мерапрыемства адкрылі дырэктар Гайнаўскага дома культуры Барбара Садоўская і старшыня Рады горада Гайнаўка Валянціна Пятрочук, а ўзнагароды разам з імі ўручалі таксама старшы інструктар па справах мастацтва ГДК Зінаіда Якуць і член журы, жывапісец Пётр Гаган. Мерапрыемства вяла мастацкі кіраўнік Гайнаўскага дома культуры Марта Грэдаль-Іванюк. Дырэктар ГДК Барбара Садоўская звярнула ўвагу на разнароднасць тэхнік выкананых прац і сюжэтаў на іх паказаных. Першы раз у гісторыі гайнаўскага агляду журы ўстанавіла ўзнагароду Гран-пры, якую атрымаў Яцак Некраш з Гайнаўкі. Камісія агляду звярнула ўвагу, што непрафесійнае (...) |