Ніва № 03 (3479), 15 студзеня 2023 г.

Калядныя цуды

Яўген ВАПА

Нядзельны, пасляабедзенны час 8 студзеня — другі дзень праваслаўнага Ражджаства Хрыстовага. За акном надвор’е проста як на заказ, адмыслова святочнае. Аднак нядаўна, у чацвер, перад каляднаю пятніцай з неба ішоў праліўны дождж, што адбіраў найбольш пазітыўны настрой чакання Віфлеемскай зоркі. Але ў пятніцу ўжо паспакайнела і звычайна па-студзеньску пахаладала. Калядная вячэра была з марозам, але без снегу. «Ой, дай Божа, так яшчэ і крыху снегу, каб было відаць, што святы», — такімі пажаданнямі абмяняліся мы з дачкою святым вечарам за ўрачыстым калядным сталом. Думаю, што такія словы і мары прагучалі гэтым вечарам у многіх дамах і не толькі на нашым, каханым Падляшшы. Нас чакала сапраўдная, усхваленая не толькі ў Святым пісанні, але і ў народнай творчасці таямніца Нараджэння Хрыстовага, але і зямнога, бачанага хараства Гасподняга. Прачнуўшыся ў суботнюю раніцу, за нашымі вокнамі зямелька проста за ноч накінула на сябе свой святочны, снежны плашч, які сваёй чысцінёй асвятліў змрок і зямную цемру. Як жа радасней і з надзеяй глядзелася на ўсё за святочным сняданкам. Нават трывожны, ваенны час на хвіліну забываецца, калі бачыш такое хараство зямлі. І верыш у добрае і лепшае, людзям проста жадаеш надзеі і жыцця без вайны. На другі дзень свята, у нядзельку, да Каляднага цуду далучылася яшчэ і сонейка. Проста зямля і неба заззялі. Снег, сонца, невялікі мароз паказалі святочную радасць і Божую моц. Проста неадкладна хацелася спяваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF