Ніва № 03 (3479), 15 студзеня 2023 г.

Бег у нікуды

Міраслаў ГРЫКА

Мы не ведаем сапраўднага аблічча старажытных філосафаў, бо кожны з іх насіў бараду, за якой хаваў свой твар. Такім чынам, калі мы называем філосафа Арыстоцелем, гэта таму, што нечая барада пазначана Арыстоцелем. Тое ж самае і з іншымі мудрацамі. Старажытныя філосафы насілі бароды, таму што думалі. У часы, калі функцыю сталёвай брытвы (лязо для брытвы — вынаходніцтва пачатку ХХ стагоддзя) выконвалі тупыя бронзавыя прылады, чаго ж штодзённа паддавацца катаванням галення. Лепш было паставіць сваё іржышча, падстрыгчы, нацерці чабаром, чым саскрэбці да жывой скуры, а калі рвалі шчарбатым вастрыём, па-чартоўску свярбела. Мікрапарэзы, нанесеныя лязом цырульніка, заражалі непрыязнымі для чалавека бактэрыямі. Вынікам гэтага стаў нясцерпны сверб твару, які, несумненна, акумуляваў у паголенага няшчасніка нечалавечую агрэсію. Напрыклад, Аляксандр Македонскі. Я не памятаю ніводнай яго выявы, высечанай з мармуру або адлітай з бронзы, скрытай барадой. Я мяркую, што прэстыж улады прымусіў яго мець гладкі твар. Быць правадыром і каралём патрабавала празрыстасці, а гэта забяспечвалася толькі паголеным тварам. Па меры таго, як наш герой сталеў, яму ўсё часцей даводзілася праходзіць балючае выскрабанне. Сверб скуры ўзмацніў яго раздражненне, што прывяло да агрэсіі. Можна толькі ўявіць, якога ўзроўню яна дасягнула, бо змучаны Аляксандр уцякаў ад цырульнікаў на палі бітваў і, разбіўшы чужыя войскі, абрабаваў ледзь не палову свету, сеючы паўсюль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF