Ніва № 03 (3479), 15 студзеня 2023 г.

Віртуальная смерць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Два гады таму на Захадзе пакінула гэты свет адна не вельмі вядомая пісьменніца, аўтарка нейкіх любоўных раманаў, прозвішча якой называць нават не варта, ніжэй стане зразумела чаму. Скончыла жыццё самагубствам, як паведаміла яе дачка ў фейсбуку. Да гэтага прывяло нібыта цкаванне літаратаркі калегамі. Дачка ўрэшце стала збіраць грошы на пахаванне, а таксама набіраць валанцёраў для працы над незавершаным раманам маці. Тым часам у медыяпрасторы актыўна абмяркоўвалі сітуацыю з цкаваннем і псіхалагічным ціскам. У сённяшнім свеце такі ціск называюць новамодным тэрмінам «булінг». Грошы на пахаванне і пасмяротны зборнік твораў пісьменніцы міласэрныя спачувальнікі ўрэшце сабралі.

І вось тыдзень таму высветлілася, што тая няшчасная пісьменніца насамрэч... жывая. Не было ніякага самагубства, ні ўяўнага пераследу, ні рэальнага булінгу. Не было, як выявілася, і ніякай дачкі ў гэтай незвычайнай гісторыі, а посты ў фейсбуку пісала сама недарэчная літаратарка, нават друкавала некаторыя спачуванні пад псеўданімам з нагоды смерці самой сябе. Патлумачыла журналістам урэшце пісьменніца сваю фэйкавую смерць тым, што ў яе быў моцны нервовы стрэс. Але нават не так цікава, што гэта было — імкненне да таннай папулярнасці і «раскруткі» свайго недарэчнага рамана ці сапраўды псіхічны выбрык. Варта звярнуць увагу зусім на іншае.

Цікава найперш тое, што ўсе паверылі таму трагічнаму посту ў фейсбуку. І характэрна, што ніхто ніякім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF