Ніва № 03 (3479), 15 студзеня 2023 г.

Цуд пад вокнамі «Нівы»!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Гэта цуд на Каляды! — кажа Адам Паўлоўскі, навочны сведка здарэння. — І я б ахрысціў гэтую дзяўчынку Ніўка.

— А я думаю, каб зрабіць ёй падпіску на «Ніву», — дадае рэдактар Яўген Вапа.

— На цэлае жыццё?

— Ну, так!

У шчодрых словах рэдактара прагучэла яшчэ і надзея, што «Ніва» будзе служыць чарговым пакаленням, доўга-доўга. Бо і трэба такога, каб між каталіцкімі і праваслаўнымі Калядамі, дакладна 3 студзеня 2023 года, пад вокнамі «Нівы» раптам нарадзілася прыгожае дзіцятка.

— Я быў пры народзінах сваіх дзяцей, — дадае Адам Паўлоўскі, наш тэхнічны рэдактар, — але гэта быў зусім новы, поўны трывогі, вопыт. Адразу, калі пачулі крык, падумалі, што на вуліцы драка, што кагосьці пабілі.

* * *

Сто гадоў назад, калі вясковыя жанчыны нараджалі пры палявых працах, такая навіна здалася б звычайнай. Дзяцей нараджалі, дзе прыходзілася, часта ў дарозе. Сам Ісус Хрыстос прыйшоў на свет у дарозе, у беднай стайні, сагрэтай жывёлай. Тады, дзве тысячы гадоў назад, цуду Божага Нараджэння спрыялі неба і зямля і добрая выпадковасць.

— Крык пачула пані Галінка з рэдакцыйнай канцылярыі, — прадаўжае Адам — Яна выйшла на двор, каб пабачыць, што там такое адбываецца. Прыбегла і кажа: — Трэба штось рабіць, кабета родзіць!

Калі мы выйшлі на двор, каля парадзіхі ўжо сабралася крыху народу. Выйшлі жанчыны з Аптэкарскай палаты, нейкія людзі з гатэлю «Браніцкі». У тым самым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF