Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

Iконы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пятро Юшчук нядаўна спытаў мяне, што за ікона Багародзіцы вісіць у актавай зале Цэнтра праваслаўнай культуры ў Беластоку, разлічваючы на нейкую маю эрудыцыю па гэтай тэме. А эрудыцыі ў мяне — што кот наплакаў; як сцвярджаў старажытны філосаф Сакрат: ведаю, што нічога не ведаю. І я адно паціснуў плячыма; у адказ на такі жэст спадар Пятро загадаў мне вывучыць пытанне і абнародаваць здабытак.

Давай я тады капацца па розных капальнях ведаў — па кнігах і па вэбе. І, як гэта гаворыцца — чым глыбей у лес, тым больш дрэў! Заблудзіць у гэтых іканапісных лабірынтах можна. Таму прайдуся па найбольш утаптаных дарожках. І пакарыстаюся на пачатак даведкай ад Зыгмунта Глогера з ягонай Старапольскай энцыклапедыі: «Цудоўныя абразы Прасвятой Багародзіцы вядомыя ў Польшчы з часоў укаранення хрысціянства. Палякі глыбока верылі, што цудоўныя абразы самі не ўчыняюць цудаў, але з’яўляюцца звышнатуральным сродкам даравання выбраным людзям Божай ласкі. Сведчаннем гарачай пашаны і набожнасці з’яўляецца незлічоная колькасць цудоўных Яе абразоў. Некаторыя ўрачыста каранаваны. Вось пералік [некаторых] мясцовасцей з такімі абразамі: 1717 год — Чанстахова, 1724 — Сокаль, 1730 — Жыровічы, 1761 — Бялынічы, 1765 — Холм, 1773 — Пачаеў... апрача іх шмат яшчэ некаранаваных, але слаўных цудамі: Вастрабрамскі ў Вільні, у Ружанастоку...».

Пачну з першага — Чанстахоўскага. З партала мінскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора: «Ёсць меркаванне, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF