Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

Мой сябар Алёша з Мінска

Юрка БУЙНЮК

Прапаў дзесьці мой сябрук са студэнцкіх часоў. Проста загінуў бясследна. Ужо ад некалькіх гадоў не адгукаецца да мяне...

У суботу 29 верасня 2000 года раніцаю прыехаў я ў Беласток жыць у студэнцкім інтэрнаце. Першым маім сябрам у інтэрнэце па вуліцы Кракаўскай стаў Алёша Дзядак, беларус, ураджэнец Мінска, які ўжо з пачатку 90-х гадоў жыў з маці ў Гожаве-Велькапольскім. Упершыню мы сустрэліся вечарам у нядзелю 1 кастрычніка 2000 года на інтэрнацкай кухні. Я запрасіў яго на гарбату. Алёшка, як наказвае беларуская гасціннасць, прынёс пірожнае, якое купіў у Беларусі. Шчыра кажучы, Алёшка аказаўся вельмі добразычлівым і шчырым сябрам. На маё здзіўленне гаварыў па-руску, а я яму адказваў на беларускай мове. Алёшка быў на год малодшы за мяне і жыў на тым самым, чацвёртым, паверсе, але са студэнтамі з Беларусі, з горада Ліда. А я жыў у пакоі № 414 з маладым літоўцам. У лістападзе 2000 літовец перавёўся да «сваіх». На яго месца прыйшоў менавіта жыць Алёшка. А трэцім сукватарантам стаў на год старэйшы ад мяне мой зямляк, студэнт гісторыі Ташаш з Бельска, які меў клічку «Масё». Тамаш быў вельмі добрым хлопцам, меў з сабою маленькі тэлевізар, які мы таксама глядзелі. Вельмі добра мне жылося з Томкам і Алёшкам. Мы з Алёшкам вельмі шчыра пасябравалі, разам варылі абеды, хадзілі на заняткі і ва ўніверсітэцкую бібліятэку. Памятаю, як я з вёскі прывозіў свойскі хлеб, свае вяндліны, сала, садавіну і гародніну і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF