Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

Казка пра залатога птаха

Жэня МАРТЫНЮК

Сярод маляўнічых пагоркаў, дзе-нідзе крыху парослых маладым беразняком, паміж якімі хваляваў вецер збожжавую рунь, на палях гаспадароў невялікай вёсачкі ехала фурманка з сенам. На пахучай і высушанай траве ў зялёнай рубашцы і такога ж колеру шапцы з брылём сядзеў мужчына, якога звалі Рыгорам і штораз падганяў белага коніка. Побач з ім сядзеў яго васьмігадовы сын Данілка.

Калісьці тут вёска была шматлюдная, але з цягам часу старэйшыя або паўміралі, або забралі іх дзеці ў горад, і на цяперашні час засталося можа каля дваццаці хат, у якіх кіпела жыццё. Частка з жыхароў гэта былі пенсіянеры, а такіх, што яшчэ трымаліся гаспадаркі, было шасцёра. Рыгорава хата стаяла з самага краю вёскі. Жыў ён з жонкай Лідай, маці Ганнай і падлеткам сынам Данілкам. Сям’я жыла згодна. Ніхто дрэннага слова на іх не мог сказаць. І ўсе людзі жылі тут дружна, дапамагалі адзін аднаму ў патрэбе і весяліліся пры нагодзе вялікіх свят.

Заехаўшы на панадворак, Рыгор зняў з воза Данілку і адправіў пад апеку бабулі, а сам заняўся сваімі абавязкамі. Баба Ганна вельмі любіла свайго ўнучка. Прыпамінаў ёй яе сына з дзяцінства. Хлопец меў бялявыя валасы, блакітныя вясёлыя вочы і як на свой узрост быў высокі.

— Ідзі, Данілка, мыцца, і будзеш вячэраць.

Пасля вячэры хлопец клаўся спаць, але перад тым ён заўсёды прасіў бабулю, каб расказала яму казку пра залатога птаха, якую ўжо ён ведаў амаль на памяць. У казцы гаварылася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF