Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (54). Пытанні без бачнага простым вокам адказу

Андрэй СЦЕПАНЮК

„Таму як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет,

а праз грэх — смерць, так і смерць перайшла на ўсіх

людзей, паколькі ў ім усе саграшылі.”

Да Рымлян Пасланне Святога Апостала Паўла

Бываюць хвіліны, калі словы не значаць нічога. А можа проста не хапае слоў, каб выказаць тое, што збіраецца ў сэрцы і галаве. Днямі дайшла да мяне вестка, што памёр бацька маёй вучаніцы, якая ў пачатку двухтысячных, вучыўшыся ў першым класе, загінула трагічна, забітая грузавой машынай, калі высела з аўтобуса, вяртаючыся пасля школы дахаты. Але гэта не ўсё. Неўзабаве ад гэтага здарэння не прачнуўся са сну сын гэтага ж сужонства. Ён толькі што закончыў пачатковую школу. Было ў іх двое дзяцей... Цяпер на 57 годзе жыцця не стала таксама бацькі...

Што сказаць у такую хвіліну, калі за акном свет рыхтуецца да сустрэчы вялікага свята нараджэння Дзіцяці-Бога, калі ганяемся за зямнымі справамі, якія кожнага дня лезуць нам пад ногі, калі так мала маем часу на тое, каб сесці і падумаць. Можа сапраўды лепш забіць думкі штодзённасцю і не дайсці да хвіліны, калі не паўстрымаецца пытанне: чаму? Як моцна баімся гэтага пытання, не ведаем, ці выкідваючы яго з сябе не разгневаем Усявышняга і не навядзем на сябе помсту. А дык гэтае пытанне і так блукае ў нас без нашага дазволу і нашай згоды. І можа лепш не адкідаць яго, а ўглыбіцца ў сэнс веры, якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF