Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

З роднай песняй да сваіх

Міра ЛУКША

І ад лета — ад Бандароўскай гасцёўні яшчэ ў ліпені (ужо ХХІ) — аж да слотнай восені, вырваўшыся з ковідных кіпцюроў, да сваіх ездзілі нашы калектывы на беларускія фэсты, арганізаваныя Беларускім таварыствам і актывам мясцовасцей. І ўцякалі хмары, каб праліцца ў ваколіцы, а на беларускім імпрэзах царыла сонца! Дзіў, казалі, ці модлы нашых заварожваючых дзяўчат, што асабліва там, дзе нейкія ўлады (напрыклад сямятыцкія) упіраліся, каб не пусціць «тых беларусаў», каб парадаваць песняй народ, там і надвор’е спрыяла. І над Бандарамі павіслі былі бурыя хмары, даючы цянёк і прахалоду, хаця навокал тэмпература сягала 29 градусаў. Ладзіць гасцёўню непадалёк берага Семяноўскага вадасховішча, у бандароўскім «амфітэатры» актыў вёсак Бандары, Рыбакоў і наваколля, на Падляшшы, разам з Беларускім грамадска-культурным таварыствам, пры падмацоўцы перш за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове, пажарнікаў і тутэйшых спонсараў. Тая Бандароўская гасцёўня з’яўляецца працягам беларускіх фэстаў, якія яшчэ з шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, ладжаныя БГКТ, збіралі шматлюдную публіку тутэйшую і «зарэчанскую», і нават краёвую, асабліва цяпер, калі козырам ваколіцы з’яўляецца Семяноўскае вадасховішча. Народ гуляў пад сцэнай, а на сцэне — усе найбольш вядомыя тутэйшыя гурты, а вяла імпрэзу, якую пачынае старшыня Васіль Сегень, Ганна Комінч. Падабалася! І чытачы расхоплівалі новыя і старэйшыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF