Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

ХVІІІ Фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве»

Аляксей МАРОЗ

Да ХVІІІ выпуску Фатаграфічнага конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Волкава, які арганізуе Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыступіла 156 фотааматараў. Даслалі яны ажно 430 фатаграфій. З іх ліку было вылучаных 40 здымкаў на конкурсную экспазіцыю ў Гайнаўскім белмузеі. Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу, уручэнне ўзнагарод пераможцам і адкрыццё выставы адбылося 18 снежня ў Гайнаўскім белмузеі.

Мерапрыемства ў музейнай кіназале адкрылі дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк і старшыня Рады горада Гайнаўка Валянціна Пятрочук. Лепшыя фатаграфіі ўдзельнікам урачыстасці прэзентаваліся на вялікім экране. Члены журы Тамаш Класоўскі, Яраслаў Хыра і Міхал Косць (адсутнічала старшыня камісіі Бажэна Валенцік) выказаліся наконт лепшых фатаграфій і адзначылі складанасці, якія спадарожнічалі вылучэнню да ўзнагароды самых лепшых здымкаў фотаконкурсу, арганізаванага пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства, старасты Гайнаўскага павета і бургамістра горада Гайнаўка.

— Дасыланыя на конкурс фатаграфіі тычацца традыцыйнага і сучаснага Падляшша. Новае Падляшша не такое ўжо рэгіянальнае і цікавае, як тое, што было ў мінулым. Гэта праблема для нашай камісіі, паколькі мы ў гэтым плане вядзем вострыя дыскусіі. Фотааматары не ведаюць да канца, ці паказваць традыцыйную падляшскую вёску, якая хутка мяняецца, знікае, ці прэзентаваць сучаснае Падляшша. Раней па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF