Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

Валя Мядзведзь пісала пад ліпай

Міра ЛУКША

Імя Валі Мядзведзь было вядомае ўсім, хто слухае Радыё Рацыя, а дакладна падляшскі канцэрт пажаданняў. Знаёмых у яе шмат, і незнаёмых таксама процьма, нават такіх, хто яе яшчэ не бачыў, але і ёй перадае прывітанні. Так як Янка з Гайнаўкі ці Толік з Ялоўкі або Жэня з Бельска-Падляшскага. А яна сама, па бацьку Смактуновічанка, родам з падбелавежскіх Тэрэмісак. У славутыя Медзвядзі ў Нараўчанскай гміне, дзе ўсе жыхары — Мядзведзі, трапіла дзякуючы мужу. Трыццаць два гады перажыла з Мішам Валя ў Беластоку, у апошнія гады летавала ў Медзвядзях. І назаўжды вернецца ў семяноўскую ваколіцу, да свайго Мішы, 29 снежня, у па-веснавому пахучую зямельку. У суботу 24 снежня пазваніла яшчэ на канцэрт — трубку трымаў яе сын Андрэй, слабым голасам развіталася са слухачамі, з рэдакцыяй. І слёзы накочваюцца на вочы, калі ўспамінаем Валю ў фільме Колі Ваўранюка, калі ў гарадской самоце паглядае ў вочы белай галубкі, што знайшла прытулак на яе высокім балконе...

— Мой сын Андрэй, што працуе ў Беластоку ва Установе мер, крыху пасмейваецца з маёй пісаніны, — прызнавалася Валя. — А я сяду пад ліпай і як той... Ян Каханоўскі, пішу пра здаровае вясковае жыццё. Цішыня тут такая пад пушчай. Не тое, што ў Беластоку, па вуліцы святога Войцеха, дзе чакае мяне мая пустуючая хата. У горад еду калі мушу. Тут зелле збіраю, вяжу сурвэты, гафтую, вышываю. І слухаю Радыё Рацыя. Я ўсіх тут ужо пазаражвала гэтым сваім Радыё. У Баравых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF