Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

Не губляйма веры

Яўген ВАПА

Першы нядзельны навагодні шпацыр, о пардон, лепей сказаць і напісаць згодна з праўдай... веснавы шпацыр праходзіў у прамянях сонца і пры тэмпературы плюс пятнаццаць градусаў у Беластоку. Аказваецца, што 1 студзеня ў Варшаве на Акенці быў пабіты рэкорд студзеня ў Польшчы з часоў вядзення метэаралагічных назіранняў. На тэрмометрах яшчэ перад поўднем віднела там проста плюс 18,9 градуса па Цэльсію. А а гадзіне трэцяй ночы ў Глухалазах зафіксавана ажно 18,7 крэсак вышэй нуля — падае польскі Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі. Неверагодна высокая тэмпература, калі глянуць на картку календара зімовай парой года. Са свайго пражытага ведаю, што нават некаторыя велікодныя святы бываюць значна больш сцюдзёнымі і ў дадатак снежнымі. Адным словам, для аматараў шпацыраў пасля сільвестравых застолляў лепшага надвор’я не прыдумаць. Не забывайма і пра аматараў ровараў, якія са сваёй заўзятасцю ляцелі па веладарожках, найчасцей з хуткасцю, як мовіцца, «колькі Бозя дала сіл у ногі і педалі». І несліся так, быццам у першы дзень новага года хацелі ўстанавіць свае рэкорды хуткасці. Зразумела, што і аматары выгульвання сабак мелі свае хвіліны шчасця і спакою пасля начной грукатні феерверкаў, якія, аказваецца, не толькі сабак, але і большасць жывёл прыводзяць у павышаны стан стрэсу і разладжвання ўнутраных сістэм навігацыі ў птушак. Многія самаўрады ў Польшчы адмаўляюцца ад феерверкаў, а за зэканомленыя грошы дапамагаюць бяздомным ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF