Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

Ні — ні

Міраслаў ГРЫКА

Нават самы вялікі кавалак мыла з часам змыліцца. Хаця я ведаю такіх, якія моцна пеняцца, значыць змыляюцца і пры гэтым яны не меншаюць. Хоць бы — бацька Яраслаў. Цяпер у Польшчы ён паўсюль. Як гожа пеніцца! Другі — бацька Аляксандр, той пеніцца адразу па ўсіх беларускіх тэлеканалах, лае Польшчу, Германію і Амерыку. Не шкадуе ён і сваім палітычным апанентам грубых выспяткаў. Снуе інтрыгі сілай, але з Пуціным. І справа не ў ідэалагічных ці палітычных прычынах. Улада! І што?! Поўна мыльных бурбалак на тэлебачанні, радыё, у праўладных (бо іншых няма) часопісах. Цікава, што чым больш іх у Беларусі, тым больш беларусаў з’язджае з яе. Сустракаю іх у Нарве, Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім, Беластоку... Баюся, што Лукашэнка з сям’ёй хутка застанецца ў гэтай краіне разам з апартуністамі, якія паразітуюць на кожнай уладзе. Які ж шматлікі род чалавечы! Таму я не сумняваюся, што на наступных прэзідэнцкіх выбарах Лукашэнка абыдзецца без грубага падману і фальсіфікацыі. Супраць не прагаласуе нават унутрыпалітычная дыяспара, якая сядзіць сярод крымінальнікаў у турмах. Проста таму, што яна прадбачліва была пазбаўлена выбарчага права і таму не будзе дапушчана да галасавання. О, будзе больш дэмакратыі ў Беларусі! Нібыта. Прыбудзе і Лукашэнкі. На шчасце, гэта толькі ілюзорнае ўражанне. Гэта тычыцца і дэмакратыі ў Беларусі, і Лукашэнкі. Падобна таму, як апошні выдатна абыходзіцца без першай, так і першая дасканала абыдзецца без другога. Аб гэтым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF