Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

Цёплы пачатак года

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

2023 год пачаўся з неверагодна цёплага, па сутнасці вясенняга дня. Плюс 14-15 градусаў Цэльсія на 1 студзеня — гэта вам не жарты. Такога на вяку майго пакалення сапраўды не здаралася. А да ўсяго яшчэ выглянула з за бясконцых хмар і сонейка. Дзень няўхільна павялічваецца, а гэта заўсёды неяк дадае аптымізму. А 1 студзеня стала самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Навагоднія віншаванні беларусам былі разнастайныя і пераважна аптымістычныя. Хто хацеў, слухаў старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу, хто хацеў — лідара старой нацыянальнай апазіцыі — Зянона Пазьняка, а хто — лідарку новай дэмакратычнай апазіцыі Святлану Ціханоўскую. Варта было паслухаць усіх трох. Да ўсяго было віншаванне ад байцоў Палка імя Каліноўскага, які зараз ваюе за вызваленне Украіны ад расейскіх акупантаў і з якім звязаны надзеі многіх і на вызваленне Беларусі. У кожным з гэтых зваротаў-віншаванняў былі цвёрдыя і цёплыя словы, якія так патрэбны сёння беларускай нацыі, змучанай рэпрэсіямі і пераследам, прыгнётам і выгнаннем.

Начальнік дзяржавы Рэспубліка Беларусь у сваім традыцыйным расейскамоўным выступе сказаў, што найперш трэба паважаць людзей у пагонах і абвясціў новы год годам «мира и созидания». У перакладзе, які трэба рабіць ад адваротнага, гэта азначае, што працягнуцца рэпрэсіі і далейшае разбурэнне ўсяго каштоўнаснага і творчага. На нішто стваральнае і добрае гэты рэжым, пуцінскі філіял, папросту не здольны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF