Ніва № 02 (3478), 08 студзеня 2023 г.

Калядны вечар з Віктарам Шведам!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Той Фіёнік то так прыгожа раскажа, што ні аднаго слова па-польску не ўставіць! — не хаваў захаплення настаўнік з Беластока. Асабліва ўразіў яго аповед пра «Каляду», кветку з жытнёвых каласкоў, неабходны калядны рэквізіт, сімвал дабрабыту і непарыўнасці роду. Бо тут усё проста і адначасова надзейна. І той смак аржанога хлеба, ну, проста як у гады дзяцінства... Мяне яшчэ ўразіла, як госці сустрэчы гаварылі пра Віктара Шведа не ў прошлым, а ў цяперашнім часе і гэта быў доказ на прысутнасць, жывучасць паэтычнага слова. Бо ў час каляднай сустрэчы не толькі згаданы настаўнік думаў пра тое, як пад уплывам глабалізацыі змянілася наша мова, абраднасць і мы самі. Бо ўжо сам напамін — як было раней — падмацоўваў і асвятляў душу. І тое адкрыццё, што ў нас таксама быў свой ідэал прыгожасці, свой густ і смак. Як жа ярка і цёпла ажыло ўсё гэта 22 снежня 2022 года ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку на вечарыне, прысвечанай Віктару Шведу. Вернасць роднай мове і традыцыям — паэтычнае крэда паэта.

* * *

Ды спецыяльна пад вечарыну на ікону Божай Маці павесілі вышываны ручнік. Ручнік, а не проста кавалак тканіны з магазіну. У яго свая сімволіка (вышыты крыжыкам вядомы ў старажытнасці матыў дрэва жыцця) і гісторыя. Гэтым ручніком быў падпяразаны Віктар Швед, які выступіў у ролі вясельнага маршалка ў Лешуках. Пасля ручнік прысутнічаў на 10-годдзі беларускага школьніцтва ў Беластоку. Хатні, надта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF