Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Цар-бомба і царяд

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Некалькі тыдняў таму на Усходнюю сцяну Польшчы ўпалі разрыўныя снарады. Гэта пабочны вынік бамбардзіроўкі Украіны расійскімі ракетамі. Зусім нядаўна быў выведзены з жыцця міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які лічыўся засцерагальнікам Лукашэнкі ад запуску беларускіх хлопцаў у вайну супраць Украіне. У выніку цяпер магчыма спадзявацца, што вайна прыблізіцца да нас і такія штучкі, якія ўпалі пры ўкраінскай граніцы каля Грубешава, зваляцца недзе бліжэй, напрыклад, пад Гайнаўкай. Праўда, не надта магутныя яны, але пры нагодзе варта крыху слоў, пакуль яшчэ справы не дайшлі да апакаліпсісу, прысвяціць такому ж прыбліжэнню да бездані, якое тлела шэсць дзясяткаў гадоў таму.

Калі 1 мая 1960 года над Уралам быў збіты амерыканскі разведвальны самалёт, савецкі правадыр Мікіта Хрушчоў паабяцаў паказаць амерыканскім імперыялістам кузькіну маць. А мова была пра прэзентацыю моцы савецкай тэрмаядзернай бомбы. Першыя такія бомбы былі выпрабаваны дэкаду раней, спярша ў ЗША, а неўзабаве і ў СССР. А цяпер Хрушчоў хацеў паказаць, што ягоная дзяржава дагнала і абагнала ЗША не толькі ў космасе, але і мае мацнейшыя ядзерныя мускулы.

Было запланавана збудаваць бомбу магутнасцю ў сто мільёнаў тон тратылу — такой яшчэ свет ніколі не спазнаў. І сталі думаць савецкія мудрыя галовы, дзе такую бомбу ўзарваць. Яе моц была б у дзесяць тысяч разоў большая, чым моц бомбы скінутай на Хірасіму. Калі б такую бомбу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF