Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Рубеж

Іаанна ЧАБАН

Рэдка пакідаю сваю хату, свой панадворак. Неяк не цягне да людзей, зусім не цягне. Звыкла ўжо да салодкай адзіноты. Але сёння ў Крынках падзея. У мясцовым антыкварыяце „Нова Сарматыя” сустрэча з літаратурай.

Суботні, марозны, шматснежны вечар. Але толькі звонку, на бязлюднай крынскай вуліцы. У сярэдзіне кніжнага каралеўства гераіня спаткання Эва Плюта на прывітанне частуе мяне цёплай гарбатай. Частуе ўсіх уваходзячых. Запахла кліматам радай гасцям, колішняй, беларускай вёскі. Людзей сыходзіцца ўсё больш ды больш і ўзнікае думка, што кніжная ўстанова Марты Кужынец звычайна не памесціць усіх прагных літаратуры. Тэма сённяшняга спаткання — „Рубеж. Рэпартаж вандроўны”* аўтарства Эвы Плюты. Гэта ейная першая кніга, выдадзеная славутым добрым рэпартажам варшаўскім выдавецтвам «Доводы на істнене». Увогуле Эва — журналістка, спецыялістка па кароткіх тэкстах для электронных журналаў. Яна выпускніца Польскай школы рэпартажу і стыпендыятка Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

— Я нават і не ўяўляла, што столькі цяжкасцей трэба пераадолець пры стварэнні кніжкі, — кажа пісьменніца. — А ў гэту якраз пакладзены асаблівыя і своеасаблівыя нягоды. Звязаны яны менавіта з пешай вандроўкай з Сувальшчыны ажно па Бяшчадскі павет. Адна, адзінюсенька, з вялікім заплечнікам, у які трэба было змясціць, між іншым, палатку. Ішла як мага крайняй акраінай усходняга рубяжа Польшчы.

«Дзе твой аўтамабіль, а ровар дык дзе твой?» — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF