Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Фрак

Віктар САЗОНАЎ

Сказаць, што Франак быў піжонам, будзе занадта перабольшана і вельмі нядобразычліва ў адрас гэтага сціплага як ранішні матылёк чалавека. Прычым — наўмысна перабольшана. Не верце аніводнаму слову таму, хто адважыцца вымавіць гэтую абсурдную лухту. Нагаворы тое ўсё, без падстаў і аргументаў.

А што пра яго хадзілі такія чуткі, дык гэта мясцовыя паскуднікі панавыдумлялі ўсялякага, і пляскалі злымі языкамі, як бабы выбівачкамі для дываноў. Хіба што з зайздрасці ад заўсёды шляхетнага выгляду акуратна адпрасаванай і густоўна падабранай вопраткі Франака. А можа проста з паганай натуры шкодзілі таму чалавеку на пустым месцы і без дай прычыны. Хто іх разбярэ. Людзі ж розныя бываюць.

Ніякі Франак не піжон, я вам скажу. Далёка яму было нават да выпендрожніка мясцовага разліву. Не дацягваў да такога высокага ды пачэснага ў асяродку гарадзенскіх выпівох звання. Ды і да сярэднестатыстычнага сцілягі не быў падобны нават з агаворкамі. Ён проста па складзе свайго характару не дазваляў сабе з’яўляцца на людзях у лахманах ды брудзе, вось і ўвесь выпендрож, сціляжніцтва і піжонства разам узятыя. Сцвярджаў, што гэта з за павагі да людзей трэба быць акуратным. Толькі і гэта не было праўдай.

Тут ужо ён лгаў і іншым, і сам сабе любімаму. Ці, калі сказаць больш дакладна, не да канца праўду гаварыў.

Сутнасць у тым, што не для ўсіх людзей прасаваў да вастрыні бандыцкай фінкі канцікі сваіх свежых, як зімовы ранак штаноў, Франак. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF