Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Жыве Беларусь і наша Падляшша (91) Заканчэнне

Мікалай ПАНФІЛЮК

А дачка мая Бажэна з мужам Маркам пражываюць у Шчытне. Маюць свой прыгожы дом на ўскраіне горада ў жывапісным месцы. Зяць працуе на адказнай рабоце. Маюць дзве дачушкі Ліўку і Ленку. Унучкі яшчэ малалетнія і мы іх вучым нашай роднай мове, і яны з захапленнем бяруцца да гэтай работы і нас гэта цешыць.

І хіба пара канчаць сваю манаграфію і розныя гісторыі сваёй роднай вёскі і не толькі. Бо тут месца знайшлі і іншыя справы, як і мае погляды як колішняга, так і цяперашняга неспакойнага часу.

І сапраўды перахваліў я амерыканскага — са ЗША — прэзідэнта Дональда Трампа, які нядаўна і то сур’ёзна заявіў цэламу свету, што мае намер (а гэта не цешыць) знішчыць татальна з прымяненнем ядзернага ўзбраення Паўночную Карэю (на «шчасце» і яна гэта мае). І ці ён не разумее, што ў большасці загінулі б цывільныя нявінныя людзі, дзеці, старэчы?.. Значыць, думае знішчыць больш за 20 мільёнаў жыхароў гэтай непакорнай камуністычнай краіны? А мо там лепшыя людзі ад амерыканцаў? Так выглядае, значыць, амерыканская свабода і дэмакратыя? Не згодны я з гэтым цалкавіта і то выключна! Гэта небяспечная ігра, якую вядзе паважаны прэзідэнт ЗША Трамп і якога я ў свой час хваліў. Бо лепш пахваліць, як ганіць, хто гэта ведае? Хаця ў Паўночнай Карэі дамінуе ад даўна і пануючай сілай з’яўляецца камуністычнае пекла, як у колішнім СССР...

І на канец маёй «літаніі», і хаця я не паэт, але адважыўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF