Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Беларускі вучань і вучань з Беларусі — асобныя катэгорыі на Падляшшы

Уршуля ШУБЗДА

Дэмаграфічны спад ды працэс паланізацыі ўплываюць на штораз меншую колькасць ахвотных вывучаць беларускую мову. З другога боку дзеці беларусаў з Беларусі, хаця хочуць вучыцца роднай мове, не могуць удзельнічаць у такіх уроках. Ці знойдзецца нейкае рашэнне, каб зноў не пацярпела ад гэтага беларуская мова?

Беларусы Падляшша за апошнія гады часта размаўлялі аб праблемах асіміляцыі, дэмаграфічнага спаду ды проста адмірання беларушчыны ў рэгіёне. Сёння ў Беластоку вялікія змены — адкрываюцца чарговыя беларускія культурніцкія месцы, ладзяцца вечарыны, у ходзе якіх вядзецца дыскусія пра беларускую гісторыю, праходзяць беларускія багаслужбы, а на таксі вязе цябе беларускамоўны кіроўца з Бабруйска, які быў вымушаны ўцякаць з Беларусі, бо выходзіў на пратэсты. Зараз, сапраўды, беларускасць у Беластоку бурліць і рэвалюцыя не выйшла адсюль, але прыйшла адтуль.

Ужо з кастрычніка беларуская дыяспара Беластока робіць намаганні, каб у школе іхныя дзеці маглі вывучаць родную мову. Зараз у Беластоку навучанне беларускай мове вядзецца між іншым у Пачатковай школе № 4, але ва ўроках могуць удзельнічаць выключна беларусы Падляшша, значыць, дзеткі з польскім грамадзянствам, і тыя, якія маюць карту паляка, але лічаць сябе беларусамі.

Апошняя хваля міграцыі гэта ў вялікай ступені свядомыя сваёй нацыянальнасці беларусы, якія хочуць перадаваць сваім дзеткам беларускую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF