Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Беларуская вечарына ў Белавежы (ч 2.)

Аляксей МАРОЗ

Белавежскі асяродак культуры ў супрацы са Школьна-дашкольным комплексам у Белавежы 29 лістапада наладзілі адмысловую беларускую вечарыну, у якой прынялі ўдзел вучні і настаўнікі мясцовай школы і Гайнаўскага белліцэя. У канцэртнай зале перад публікай выступіла малодшая група вакальнага калектыву «Сунічкі» з белавежскай школы, якой мастацкім кіраўніком з’яўляецца настаўніца беларускай мовы Анджаліна Масальская. З жартоўнай пастаноўкай «Рэха рэформ» запрэзентаваліся гайнаўскія белліцэісты са школьнага тэатральнага калектыву «Драма». Больш за дваццаць гадоў працуе з ім настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі, які з’яўляецца таксама сцэнарыстам і рэжысёрам пастаноўкі.

Белліцэісты-самадзейнікі ў Белавежскім асяродку культуры па-акцёрску запрэзентавалі пастаноўку «Рэха рэформ». Аматары тэатральнага мастацтва ў жартоўны спосаб паказалі на сцэне дзейнасць адной школы, адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі і спробы рэфармаваць адукацыю. Ліцэісты зацікавілі публіку ўмелай ігрой і цікавай прэзентацыяй паасобных сцэнак.

— Тэатральны калектыў «Драма», якім я апякуюся, дзейнічае ўжо больш за дваццаць гадоў. Мы раней ставілі беларускую класіку, напрыклад, «Пінскую шляхту» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, фрагменты «Паўлінкі» Янкі Купалы і п’есы іншых аўтараў. Да 60-годдзя літаб’яднання «Белавежа» я напісаў сцэнарый пастаноўкі на аснове твораў «белавежцаў», якую паказалі мы на юбілеі нашых творцаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF