Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Юбілейны — 25 «Дэбют»

Міра ЛУКША

Чарговы выпуск Конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» абвешчаны быў яшчэ з лета ў «Ніве». На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел больш за тысячу асоб. У рэдакцыі «Нівы», арганізатара конкурсу, засакрэчаныя тэксты аўтараў чакалі да 15 лістапада. Удзел у чарговым выпуску «Дэбюту» прыняло 47 літаратараў-аматараў з усёй Польшчы, якія прыслалі ў «Ніву» 49 нізкі твораў, найбольш паэтычных (прынамсі па тры вершы). Першая група — вучні пачатковых школ і ліцэяў (адна з Гайнаўскага белліцэя, адна з І Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Беластоку) прыслалі 31 канверт з творамі; тут было аж 18 дэбютантаў. Сярод удзельнікаў ІІ групы — дарослых, разам 18 падборак твораў, было двое дэбютантаў. Журы, у якім былі трое літаратараў і крытыкаў — старшыня: вядомая паэтэса з Бельска Надзея Артымовіч, якая ў капітуле прымае ўдзел ад пачатку конкурсу, паэт Юры Плютовіч з Беластока і літаратуразнаўца і пісьменнік з Гродна Янка Трацяк, аднагалосна сцвердзіла, што ўзровень конкурсу быў вельмі высокі і дацаніла пераможцаў. Чарговы раз шматлюдна (аж 25 асоб) прыслалі свае літаратурныя спробы вучні з міхалоўскай школы (на XVI „Дэбюце» выступіла была толькі адна вучаніца); вялікая тут заслуга новай настаўніцы беларускай мовы Ганны Комінч, якая заахвоціла вучняў да творчасці і дапільнавала, каб яны паспелі і не забыліся выслаць творы на конкурс. Часам вялізны пакунак з засакрэчанымі творамі вучняў варта прывезці проста ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF