Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Вешацелі, карацелі, мучыцелі — час і вам на суд!

Яўген ВАПА

Першы нумар «Нівы» ў 2023 годзе з датай 1 студзеня ўжо на стале перад намі, хаця з’явіўся на свет у апошнія снежаньскія дні. Як жа хочацца пісаць пра вечнае і добрае... Пра прыгажосць і каханне.... Пра беларускую нармальнасць і нацыянальную памяць... Ах Новы год, Новы год — чаму ж Табе дзецям і дарослым ва ўсім свеце міру не прынесці! І толькі святочная ёлка, асветленая электрычным агрэгатам на вуліцах абясточанага Кіева і іншых украінскіх гарадоў, здаецца ўсё ж такі прадвяшчаць перамогу над той паўсюднай злобай і цемрай. Яна менавіта не пазбаўляе Ражджэственскай надзеі не толькі дзяцей. Хрыстос нараджаецца, верым у яго — у такі час з асаблівай надзеяй вымаўляем словы пра чалавечае збаўленне. А сіла і радасць каляднага спеву пра чыстату і веліч дзіцяткі Божага ёсць нам зараз той зарукай, што мусім разам выстаяць і вытрымаць удары міфічных, антыхрысціянскіх і антычалавечных умоўных мячоў, замененых у сённяшніх умовах на ракетныя боегалоўкі, атамныя кнопкі, сцякаючыя крывёю рукі і сумленні служак сістэмы зла. Здаецца, кожны ўжо разумее, што не быць зараз міру без завяршэння бязлітаснай вайны, распальванай крамлёўскай нянавісцю. У маскоўскім спадзяванні сцюдзёны студзень і лютаўскае марознае лютаванне маюць быць дадатковымі прыроднымі легіёнамі смерці, якія маюць даканаць украінскае насельніцтва ў і так страшэнна разбураных гарадах і вёсках. Антычалавечнасць і нянавісць гэта тое, што стаіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF