Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

У пошуках ружовага коніка

Міраслаў ГРЫКА

Што здарылася! Замест таго, каб пасаліць, я дадаў у суп цукар. Механічна, бо і белае, і сыпкае. І паколькі іх кошты выраўняліся ў выніку інфляцыйнай і спекулятыўнай гонкі, і яны бягуць адно ў адно да фінішу эканамічнага краху, дык у чым праблема? Аднак на смак суп быў падобны на мяккую аўсяную кашу, хаця яго асновай было шчаўе. Ну, выпадкова стварыў новы мікс — шчаўе са смакам аўсянкі на сняданак. Ды воўна не воўна, абы нутро поўна, як казала мая бабуля. Да сумесяў трэба прывыкнуць. Такія часы! Колькі, напрыклад, дэмакратыі ў дэмакратыі? У розных краінах яна адрозніваецца, але ў цэлым у свеце яе ўсё менш. З іншага боку, у ёй усё больш сістэмна-палітычных сумесяў. Як тая сумесь алею і маргарыну, якая намазваецца на хлеб лепш нават чым сапраўднае масла, і на смак нагадвае хімічна зацвярдзелы раслінны тлушч. Праўда. Так рачэць рэклама. І яна не хлусіць. І не кажа ўсёй праўды. Яна, каб быць эфектыўнай, павінна ўтрымліваць крышку маны. А калі больш, чым крышку — таксама няшкодна. Калі будзе ў ёй доля праўды, гэтага дастаткова. Свіную адбіўную са смакам тофу ніхто не купіць. Ні мясаеды, ні вегетарыянцы. Але тофу са смакам свіной катлеты — так. І тыя, і другія. Рухаючай сілай чалавечага выбару з’яўляецца аўтарытэт праўды. Колькі павінна быць там той праўды? Большасць з нас супакойвае сертыфікат праўды, далучаны да тавару. Кожны прадукт, а гэта можа быць ідэя, а можа быць і торуньская каўбаса, трэба правяраць. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF