Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Насустрач 2023 года

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На пачатку кожнага новага каляндарнага года актывізуюцца рознага кшталту прадказальнікі і экстрасэнсы, аналітыкі і аракулы. На 2023 год такіх прагнозаў таксама не бракуе і бальшыня з іх мае не самы аптымістычны характар, што і лёгка зразумела пры той сітуацыі, якая склалася ў свеце. Характар падзей напэўна будзе вызначацца гарачай вайной, якую развязала Расея непасрэдна супраць Украіны, а фактычна — супраць усёй Еўропы і цывілізаванага свету. Пасля падзей 2022 года свет яшчэ больш наблізіўся да страшнай адзнакі гісторыі — а менавіта прымянення ядзернай зброі. Становіцца ўсё выразней відавочна, што Пуцін непазбежна яе прыменіць ці зробіць спробу яе прымяніць. Поспехі ўкраінскага войска на франтах яскрава пераконваюць, што перамагчы канвенцыянальнай зброяй Украіну Масква не можа. І не зможа надалей. Але прайграць Пуцін таксама ніяк не можа, гэта супярэчыць усёй яго прыродзе абсалютнага зла. Нейкі «палацавы пераварот» у Расеі зараз немагчымы. Таму спыніць крамлёўскага фюрара можа толькі яго знешняя фізічная ліквідацыя. У адваротным разе ён абавязкова выкарыстае ядзерную зброю. Але Захад, які ў значнай ступені сам узгадаваў такую пагрозу свету, няздольны на радыкальныя прэвентыўныя дзеянні. Тактыка Захаду на сёння — гэта маруднае здушэнне пуцінскага рэжыму, і то ён у ёй непаслядоўны, што абарочваецца ўсё большымі ахвярамі сярод мірнага насельніцтва Украіны. Куды большая імавернасць, што падзеі будуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF