Ніва № 01 (3477), 01 студзеня 2023 г.

Лірычная каляда!

Ганна КАНДРАЦЮК

У часы, калі наш сыты свет стаў апранацца ў чужыя пёры, Віктар Швед не здаваўся. Ён верыў, што сваёй творчасцю хоць у нейкай ступені спыніць працэс асіміляцыі. І не памыліўся. Калядная вечарына, якую 22 снежня г.г. зладзілі ў Цэнтры праваслаўнай культуры, не толькі прыцягнула неверагодную колькасць людзей усіх пакаленняў, але і адкрыла іх на прыгожасць і багацце традыцыі, падмацавала беларускія душы і целы. Так спрацаваў сцэнарый мерапрыемства, складзены з калядных вершаў і песень на словы паэта. З дэкламацыямі і калядкамі падстроіўся этнаграфічны фон, які склалі калядная вячэра як у вершы «Урачысты святы вечар...» і вясковы абрад калядавання ў выкананні Музея са Студзіводаў.

— Я пад уражаннем ад багацця матываў і таго, што ўсё гэта можна зрабіць па-беларуску, — не хаваў прызнання Славамір Назарук, радны Ваяводскага сейміка. У час нашай размовы ў яго руках круціўся саламяны павук, які падарыла яму ўдзячная Валянціна Швед, арганізатарка і душа паэтычна-святочнага мерапрыемства. Яно было з роду тых, што падымаюць на духу, паказваюць як цёпла, здорава, цікава і смачна нам у родна-прыроднай мове, абрадах, эстэтыцы, у словах і вобразах, якія запісаў Віктар Швед.

(больш у наступным нумары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF