Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Рэтрагляд

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Канец года гэта пара, калі людзі аглядаюцца за сябе, у прынцыпе на мінаючы год. А часам і ў больш адлеглы перыяд. Спрабую і я зазірнуць у той найдаўнейшы час, які захаваўся ў маёй памяці.

Вандроўка ў свет адбываецца па дарогах, таму спярша пра дарогі. А можа пра вуліцу, у Старым Ляўкове. Выглядала яна выразна інакш, чым цяпер. І мова тут не пра будынкі, якія ў міжчасе, з пачатку 1950-х гадоў зваліліся і з’явіліся, а пра самую маставую вясковай вуліцы. Быў брук, але на не надта моцным, балоцістым грунце — каля соткі метраў ад усходняга канца вёскі ён трымаўся слабавата на гразкай аснове і больш там было ўхабін чым самога бруку. З іншага канца вёскі быў круты пад’езд, на які ў зімовую абледзянелую пару складана было і ўехаць, і з’ехаць — вядома, дамінантным у той час конным транспартам. Цяпер уся ляўкоўская вуліца пад салідным асфальтам.

У ляўкоўскую школу хадзіў я са сваімі хутаранскімі кампаньёнамі па дарозе, што выходзіла ў напрамку Лешукоў. У той час праводзілі побач яе тэлефонную лінію. А такіх пацаноў у прыблізна дзесяцігадовым узросце вельмі карцілі шкляныя люлькі на слупах, на якіх віселі правады. Карцілі праверыць меткасць сваіх рук, у выніку спробы збіць камянямі такія люлькі былі даволі паспяховыя. У той жа час у вясковых, а тым больш хутаранскіх, дзяцей было не зашмат гульняў. А тут такая нагода бывала. Тэлеманцёры, якія пасля правілі тыя лініі, лаялі нас, але мы прыкідваліся невіноўнікамі. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF