Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

«Ёсць у маёй краіне звычай...» — прасфора і аплатка

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

«Некалькі соцень чалавек прынялі ўдзел у экуменічнай, гарадской куцці, арганізаванай 23 снежня ў Беластоку. Жыхары дзяліліся аплаткай, спявалі калядныя песні, атрымлівалі благаслаўленне ад духавенства дзвюх канфесій: каталіцкай і праваслаўнай» (Радыё Беласток).

«Перад тым, як жыхары Беластока сядуць за вігілійную вячэру ў сваіх дамах, яны змогуць падзяліцца аплаткай з іншымі жыхарамі нашага горада. 23 снежня ў 14.00 на Рынку Касцюшкі ў Беластоку адбудзецца традыцыйна арганізаваны для жыхароў горада экуменічны Калядны вечар». (Białystok.pl)

У нашым краі, як і па ўсёй Польшчы, былі і карыстаюцца папулярнасцю аплаткавыя сустрэчы. У апошнія гады з за пандэміі іх стала значна менш. Цяпер гэтая традыцыя, напэўна, вернецца. У Беластоку арганізуюцца г.зв. экуменічныя вігіліі. Першая была арганізавана ў 2006 г. Таварыства дапамогі сем’ям „DROGA” разам з прэзідэнтам Беластока падрыхтавалі святочны вечар горада. Разам падзяліцца аплаткай сабраліся гарадскія ўлады, радныя, духавенства, дабрачынныя арганізацыі і іншыя людзі. Я не сустракаў звестак, каб на такой сустрэчы дзяліліся прасфорай.

Пра дзяленне аплаткай ёсць шмат вершаў. Напэўна, самым вядомым з’яўляецца гэты:

Jest w moim kraju zwyczaj, że w dzień wigilijny,

Przy wzejściu pierwszej gwiazdy wieczornej na niebie,

Ludzie gniazda spólnego łamią chleb biblijny,

Najtkliwsze przekazując uczucia w tym (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF