Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Жыдоўскае вяселле ў Орлі

Даўней многія людзі цікавіліся шлюбамі, заходзілі ў храм, каб пабачыць. Пасля мелі аб чым расказваць, пляткарыць.

У міжваенны перыд хрысціянскія арлянскія жанчыны любілі прыглядацца жыдоўскім вяселлям. Захапляліся прыгожымі і шыкарнымі ўборамі маладой пары і вясельных гасцей. Ім, праваслаўным, такія ўборы былі не па кішэні, але радаваліся яны жыдоўскімі суседзямі, не было тады зайздрасці. Здаралася, што жыды запрашалі іх на вяселле.

Сёння, калі няма ўжо так бедных людзей, кожная маладая пара таксама хоча быць незвычайнай у той дзень, непаўторнай. Ах — хочуць, каб ім зайздросцілі! На жаль, сёння нават на шлюбах старонніх гледачоў няма. Сёння нават сам шлюб гэта рэдкасць...

Цяпер хачу прыблізіць чытачам жыдоўскую традыцыю, якая ў Орлі цягам амаль чатырох стагоддзяў стварыла асаблівы культурны пейзаж.

Паводле жыдоўскіх правіл, жаніцьба і вывад дзяцей былі абавязкам кожнага мужчыны; цяпер той звычай мадыфікаваўся. Даўней адзінокія асобы (старыя кавалеры і дзеўкі; у Орлі апошніх называлі матронамі) не паважаліся.

Да канца ХІХ стагоддзя жыдоў (у хрысціян гэта доўжылася і пры санацыі) выбраць партнёра дапамагалі сваты. За звядзенне сужонства сват атрымліваў 2-3% ад вартасці пасагу маладухі. Сіроты і дочкі бедных жыдоў атрымлівалі фінансавую дапамогу ад жыдоўскай гміны. У Орлі, як расказвалі мне старажылы, жыды дапамагалі сабе ўзаемна, грошы маладой пары на г.зв. пачатак збіралі ў сінагозе.

Пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF