Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Узнагароды ад маршалка

Міра ЛУКША

Яны дзейнічаюць у розных абшарах, але аб’ядноўвае іх адно — ствараюць і папулярызуюць культуру Падляшскага ваяводства. Сёлета ўзнагароды атрымалі дзевяць суб’ектаў. Сярод іх, акрамя асобных артыстаў, ёсць народныя калектывы і фонд.

Мастакі, аніматары культуры, фальклорныя калектывы, а таксама людзі і фонды, якія займаюцца аховай спадчыны — атрымалі ад маршалка Падляшскага ваяводства ўзнагароды за мастацкі сезон 2021/2022. Урачыстае мерапрыемства адбылося 14 снежня 2022 г. у Падляшскім інстытуце культуры. Сярод пераможцаў ёсць м.інш. дырыжор, мастак, даследчыкі і аматары краязнаўства, мастацтвазнаўца і музейшчык. Маршалак Артур Касіцкі ўручыў пераможцам статуэткі і дыпломы. Кожны з пераможцаў таксама атрымае прэмію па 10 тысяч злотых.

— Гэта вялікі гонар мець магчымасць уручыць вам узнагароды. Мы ганарымся вамі і магу толькі сказаць вам вялікі дзякуй за ваш запал, за вашу працу і за тое, што дзякуючы вашай дзейнасці Падляшша мае чым ганарыцца, — сказаў маршалак. — Я жадаю вам, каб запал і праца сапраўды развіваліся яшчэ больш, каб мы сустракаліся часцей (...) і каб мы цешыліся ўзнагародамі і каб нас было яшчэ больш. Сіла нашага рэгіёна гэта «амбітныя жыхары». Без вас гэтага рэгіёна не было б. Сёлета разам з журы было вырашана ўручыць прызавыя месцы ўсім прэтэндэнтам. На гэта паўплываў вельмі высокі ўзровень намінантаў на прэміі. І я рады, што з кожным годам мы можам вылучаць усё больш пераможцаў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF