Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Бацькаўшчына колеру зямлі. Нататкі Ізыдара

Уршуля ШУБЗДА

Ізыдар Клімовіч жыў у Старой Хадароўцы не мала, бо сто гадоў. За той час памянялася шмат чаго вакол яго — улада, вёска, людзі, а нават надвор’е, што сведчыла адначасова пра змену спрадвечнага парадку. Мяняліся і ксяндзы ў пабліскім касцёле, не ўсім ім давяраў Ізыдар, але пісаў і насіў свае палітыкі менавіта ім. Найчасцей прасіў картак у нас — дзяцей сына сваёй сястры, але пісаў таксама на старых паперках, пачках ад цукру ці прачытаных і ўжо бляклых старонках газет.

„Пасля 123 гадоў няволі Бог вярнуў незалежнасць Польшчы — адабраў польскай шляхце, а звярнуў міністрам у звыклым убранні. Як збяднелы селянін, то такая тады і Польшча была. За гэтае золата, якое закапанае ў кацялку, зямлі б купіў. Усё апошняе нішчаць. А навошта руйнуюць, калі не будавалі? Лепш, каб па за касцёлам ніхто не ведаў, бо шпіёны ёсць.

Сто гадоў таму ў лютым было цяплей, а зараз так, як у маёй мамы, якая ад поўначы. Бывала, месяц люты, крыга, растае лёд. Мужчыны ў кажухах рубаюць дрэва. Па дамах ружанец мовяць. „Не ідзі за яго, бо ў гэтай хаце людзі не спяваюць ружанца”.

„Людзі будуць лятаць у паветры, а тыя на зямлі дзівіцца. Не нас, а нашых дзяцей будуць спакушаць ашуканствам і ліхвай, мы зраўняемся з жыдамі. За гэтыя гнуснасці Бог адбярэ ежу”, — так чытаў у кніжках ці газетах. А да нас прыйшоў ксёндз з Вільні і казаў, што ўсё ідзе ад бацькоў. Калі бацькі непабожныя, то і дзеці грэшныя. Знаў я такіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF