Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Кніжка пра калгасы і «добрых бандытаў»!

Ганна КАНДРАЦЮК

Як знаёма гучаць, для нас, беларусаў Беласточчыны, гэтыя радкі.

«Ездзячы па колішняй Віленшчыне, я часта сустракаў і Мальвінаў, і Гертрудаў, і Вільгельмаў з Рычардамі», — заяўляе Зміцер Бартосік, аўтар рэпартажу «Забіць упалмінзага»*. Героі кнігі, гэта апошнія сведкі невядомай вайны (у сэнсе адсутнай у свядомасці сучасных беларусаў), народжаныя яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Па вайне карціна імён рэзка змянілася. Тыя спрадвечныя, касцельныя, зніклі. Людзі народжаныя ў 1950-я і 1960-я гады ўжо называліся па-савецку. Аўтар прыводзіць выказванне глыбоцкага журналіста Зміцера Лупача, ураджэнца вёскі Заварты.

— «Нярускія» імёны пачалі знікаць з паступовым наступам рускай мовы. Людзі пачалі саромецца сваіх імёнаў, калі ехалі ў горад на працу. Я памятаю, быў такі Людгард, які стаў Лёнем. Потым ведаю чалавека па імені Фларыян, а ў горадзе ён назваўся Федзем! Яніна стала Нінай. У нашай вёсцы жанчыну бацькі назвалі Ядзяй. Але яна лічыла, што гэта дужа па-калгаснаму, і перапісалася Надзяй. Хоць у вёсцы, калі прыязджала, усё роўна яе звалі Ядзяй. Адна Валерыя стала Валяй. А быў чалавек, якога ў юнацтве забралі ў Нямеччыну на работы. І калі немцы пачалі плаціць былым остарбайтарам грошы, яму прыйшлося шукаць пяць сведак у вёсцы, каб даказаць сваё імя. Бо ён быў Геранімам, а як паехаў у Менск, перапісаўся Грыгорыем. Дзякуй Богу, тады яшчэ знайшліся жывыя людзі, якія памяталі яго як Гераніма. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF