Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (53). Размова трох катоў. Байка

Андрэй СЦЕПАНЮК

* * *

У святочны дзянёк, недалёка мяжы,

З трох бакоў на спатканне прыйшлі тры каты.

Першым быў белы кот, родам з пад Гародні,

Апрануты ў гальштук, з выгляду заходні.

Другім быў кот рыжы з абарваным вухам,

Відаць было, што вялікія мае праблемы са слыхам.

Ён прыбыў дзесь з Ізюма, жыў у цемнаце,

Без святла і запалак, дык вайна ідзе.

Ну а трэцім ў чарзе быў кот чарнявы,

Што аж з Падмаскоўя цягнуў свае справы.

Поўсць яго была вылінялай, нос крывы,

І смярдзеў ён паскудна рыбай, як з нары.

На ўскраіне лесу, пад дрэвам сасновым,

Пачалі каты свае святочныя размовы.

* * *

— Хто ж з нас першым пачне, дарагія браты, —

Захрыпеў з глыбіні горла той, што з цемнаты. —

Выпадала б сказаць, хто тут гаспадар,

І адказным будзе за яды абшар,

Дык здаецца мне, што калі пачнем,

Часу мець не будзем, столькі ёсць праблем.

А паесці захочацца ў тую хвіліну,

Калі ўваходзіць будзем на чарговую міну.

Я не пачастую нават лустой хлеба,

З’еў яе пазаўчора пад наглядам неба,

З якога ад світанку аж да цёмнай ночы

Ляцяць смерці снарады, ляцяць самалёты,

Што не бачаць нічога апроч хвалі зла,

Да якой прывыклі яны, не прывыкну я.

* * *

— Іерунду пляцеш, братка дарагі,

Прапаганда тут льецца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF