Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Мураш

Міраслаў ГРЫКА

Да мурашак нам далёка. Іх эвалюцыйная галіна налічвае 150 мільёнаў гадоў, калі на Зямлі «жондзілі» дыназаўры. Чалавек, чыё нашчадства выйшла з эвалюцыйнага ствала ўсяго некалькі мільёнаў гадоў таму і праз шмат дзясяткаў мільёнаў гадоў пасля поўнага вымірання вялікіх паўзуноў, у параўнанні з імі — некалькідзённы эмбрыён, які прырода можа абарціраваць у любы момант. Да гэтага часу мы ўсё яшчэ развіваемся ў яе чэраве і прыбывае нам мазгавых клетак. Знаходзячыся ў гэтым эмбрыянальным стане, аднак, мы не можам падлічыць, колькі іх у чалавечым відзе. Акрамя таго, колькасць нейронаў для ўсіх мурашак на Зямлі таксама не паддаецца падліку. Мурашак значна больш, чым людзей. Колькасць першых ацэньваецца ў 10 трыльёнаў, што ў мільён разоў перавышае лік 8 мільярдаў, якія жывуць сёння. Гэта шмат, ці мала? Апраўданая занепакоенасць тым, ці здольная Зямля пракарміць такую масу людзей, безумоўна, шматкроць узрастае, калі ўсведамляць, што яны канкурыруюць з мільярдамі мільярдаў гэтак жа галодных мурашак. Як быццам няма з чым параўноўваць. Бо колькі з’есць такі мураш вагой у сярэднім ад 1 да 10 міліграм? Бо яго вага складае ўсяго адну мільённую ад вагі сярэдняга чалавека. Тым не менш, хуткі разлік агульнай вагі мурашак і параўнанне яе з агульнай вагой усіх людзей ставіць маю галаву ў славуты стоўп. Аказваецца, усе жывыя мурашы важаць прыкладна столькі ж, колькі і ўсе жывыя людзі. Вага тут мае значэнне. Усё роўна, колькі з’ядае адзін мураш або (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF