Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Нобелеўскі прамень

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сярод жахаў навакольнай вайны, лютасці татальных рэпрэсій у Беларусі і нават суцэльнага змроку надвор’я снежаньскіх кароткіх дзён, сярод усёй гэтай цемры 2022 года маленькім праменьчыкам святла стала ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру ў сталіцы Нарвегіі Осла, якое праходзіла днямі. Дні ўганаравання лаўрэатаў, сярод якіх і беларус Алесь Бяляцкі, кранулі сваёй унікальнасцю і непаўторнасцю. Сімвалічна, што гэта праходзіла менавіта ў суровай кліматычна Нарвегіі, якая ў свой час прайшла той шлях вызвалення і Адраджэння, які ў Беларусі яшчэ наперадзе.

Узнагароду ўкраінскай і расейскай праваабарончым арганізацыям атрымлівалі іх лідары. Узнагароду Алесю Бяляцкаму атрымлівала яго жонка Наталля Пінчук. Галоўнай суправаджальнай асобай на шматлікіх урачыстых мерапрыемствах, прэс-канферэнцыях і сустрэчах быў Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюза ў Польшчы, даўні, яшчэ з рамантычнай маладосці, блізкі сябра сям’і Бяляцкіх. Гэта яскрава падкрэслівала, між іншым, і еднасць беларусаў па розных баках мяжы.

Упершыню ў гісторыі ўручэння Нобелеўскіх прэмій у галоўнай зале найбольш прэстыжнай на планеце ўзнагароды ў час прамовы Наталлі Пінчук гучала беларуская мова. Слухаў яе кароль Нарвегіі Харальд V, слухаў увесь нобелеўскі камітэт, шматлікія запрошаныя госці, праваабаронцы і журналісты, слухаў праз трансляцыю ўвесь свет. І гэтая падзея будзе ўжо залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю Беларусі назаўсёды.

Сама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF