Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Нобелеўская прэмія і беларуская адказнасць

Яўген ВАПА

За намі вельмі цяжкі 2022 год. Агрэсія пуцінскай Расіі ў лютым адыходзячага года на Украіну з мэтай фактычнага яе знішчэння паказвае, што дэман зла ў выглядзе расейскага імперскага дзеяння гэта не гістарычнае мінулае, а трывалая рэальнасць сённяшняга яе геапалітычнага мышлення. Зразумела, што пры такім падыходзе не намерваецца яна адпусціць са сваіх кіпцюроў беларускі фактар ва ўсіх яе напрамках. Увогуле пагроза паглынання Беларусі шляхам анексіі, так як Крыма, не здаецца ўжо толькі надуманым сцэнарыем, але той рэальнасцю, на якую гатовыя крамлёўскія ўладары. Саўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў рэальнай падтрымцы расейскай атакі на ўкраінскую тэрытарыяльную цэласнасць ставіць яго ў лік міжнародных злачынцаў, за што прыйдзецца расплаціцца не толькі самому дыктатару, але, як здаецца непазбежным, і беларускаму народу. Факт рэальнай акупацыі Беларусі расейскім палітычна-мілітарна-эканамічным фактарам не здымае аднак палітычнай адказнасці з краіны як міжнароднага суб’екта ўзаемадачыненняў дзяржаў-паплечнікаў імперыі зла. А той фактар, што рэальна Лукашэнка вядзе гадамі вайну супраць незалежнага беларускага грамадства, часта проста не хоча і не будзе бачыць міжнародная супольнасць. Дай Божа, каб прыйшлося памыліцца мне ў гэтай справе. Падзеі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі толькі паскорылі маштаб рэпрэсій, якіх проста не ўяўляюць звычайныя жыхары сусветнай супольнасці. На гэтае забыццё сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF