Ніва № 52 (3476), 25 снежня 2022 г.

Ізноў я ў вёсцы Мора...

Аляксей МАРОЗ

Кранальная сустрэча, прысвечаная памяці выдатнага беларускага паэта, перакладчыка, журналіста і грамадскага дзеяча Віктара Шведа пад лозунгам «Ізноў я ў вёсцы Мора...» у перадкаляднай атмасферы адбылася 11 снежня ў новаадрамантаванай святліцы ў Моры. Жонка паэта Валянціна Швед кранальна ўспамінала мужа і сама прачытала некаторыя яго вершы. Сабраныя паглядзелі дакументальны фільм Міколы Ваўранюка «Віктар Швед — беларускі паэт» і паслухалі ўспаміны старшыні Беларускага саюза ў РП Яўгена Вапы. Іх чытаў на Радыё Рацыя Міхась Андрасюк пасля смерці Віктара Шведа ў кастрычніку 2020 года. Вучні Пачатковай школы ў Чыжах дэкламавалі вершы Віктара Шведа і спявалі калядкі на яго словы. Пра паэта, ураджэнца вёскі станоўча выказваліся жыхары Мора. Атрымалі яны апошнія нумары «Нівы», выдадзеныя Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» мемуары і паэтычныя зборнікі паэта.

Удзельнікаў сустрэчы прывітаў Марцін Болтрык, дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Чыжах, які разам з жонкай быў арганізатарам вечарыны. Пасля дэманстрацыі фільма «Віктар Швед — беларускі паэт», які Мікола Ваўранюк зняў у 2005 годзе ў Беластоцкім аддзяленні Польскага тэлебачання, Валянціна Швед адзначыла, што дакументальная стужка трапна паказвае жыццё, мары і спадзяванні пісьменніка, якому вельмі дарагія былі родная вёска Мора, бацькоўская мова і лёс беларусаў.

— Шаноўны спадар дырэктар, я з цэлага сэрца хацела вам падзякаваць за арганізацыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF