Ніва № 51 (3475), 18 снежня 2022 г.

Мікола

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Набліжаецца свята Міколы, якое шырока адзначаецца ў нашых мясцовасцях 19 снежня. Пад ягоным заступніцтвам беластоцкі сабор ды прыходы ў Белавежы, Нараўцы, Драгічыне, Гродзіску, Коснай, Тапільцы, Міхалове, Новым Двары, нядаўна тут згадваным Тамашаве і іншых. Само імя выводзіцца з грэчаскага Nicolaos і абазначае перамогу народа: nike — перамога і laos — народ.

З рэлігійнага даведніка: «Мікола — старадаўняе каляндарна-абрадавае свята ў беларусаў і іншых славянскіх народаў у гонар апекуна земляробства і народнага заступніка святога Міколы. Вытокі свята, якое спалучыла элементы язычніцкай персаніфікацыі дабрадзейных сіл прыроды з прынцыпамі хрысціянства, у шанаванні культу Вялеса. Адзначаюць два разы ў год — вясною (9 мая ст. ст.) і зімою (6 снежня ст. ст.). Да веснавога Міколы заканчвалася сяўба, упершыню пасля зімы выводзілі коней на начлег, спраўлялі магічныя абрады, якія мелі ахоўны сэнс, пачыналі стрыгчы авечак; пасля Міколы забаранялася пасвіць статак на сенажацях. Да зімовага Міколы заканчвалася малацьба».

Паколькі двойчы ў год адзначалася свята, то, мабыць таму, у даведніку і два артыкулы на гэтую тэму: «Мікалай Мірлікійскі, Мікалай Цудатворац — агульнахрысціянскі святы, епіскап горада Міры ў Лікіі (што ў сённяшняй Турцыі). Паводле жыція святых, нарадзіўся ў 343 годзе, удзельнік І Усяленскага сабора (у яго спісах не пазначаны), змагар з арыянствам, праславіўся многімі цудамі. Лічыцца заступнікам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF